Мiнскi Хаб Global Shapers
Міжнародны вопыт маладых прафесіяналаў на карысць грамадству
Частка глабальнай супольнасцi
У 2015 годзе Беларусь далучылася да мiжнароднай супольнасцi Global Shapers, быў заснаваны Miнскi хаб. За 4 гады прадстаўнiкi хаба двойчы ўдзельнiчалi ў Давосскiм самiце i арганiзавалi больш за 10 праектаў i iнiцыятыў.
Супольнасць Global Shapers
Супольнасць Global Shapers — гэта ініцыятыва Сусветнага эканамічнага форума, добра вядомага правядзеннем штогадовых з'ездаў у Давосе, Швайцарыя, створаная ў 2011 годзе з мэтай забяспечыць удзел моладзевых лідараў у распрацоўцы мясцовай, рэгіянальнай ды сусветнай павесткі развіцця.

Супольнасць Global Shapers аб'ядноўвае 8000+ маладых людзей са значнымі прафесіянальнымі дасягненнямі са 157 краiн.

Мінскі хаб Global Shapers паўстаў у красавіку 2015 года.
Наша мiсiя
Стварэнне новых магчымасцей
Мы спрыяем развiццю новых адукацыйных, эканамiчных, тэхгалагiчных магчымасцей для ўсix прадстаўнiкоў грамадства.
Уцягванне у рэгіянальныя і глабальныя працэсы
Мы падтрымліваем уцягненне Беларусі ў рэгіянальныя і глабальныя працэсы развіцця ды імкнемся палепшыць рэпутацыю краіны ў міжнародной супольнасці.
Стымуляванне пазiтыўных змен
Мінскі хаб бачыць адукаваную моладзь рухавіком станоўчых пераменаў у краіне i рэгiёне
Нашыя праекты
Каманда Мiнскаго хаба пасвяхова здзейснiла шэраг праектаў i iнiцыятыў нацыянальнага i мiжнароднага ўзроўню, сярод якiх першы беларускi моладзевы трэнiнг Erasmus+ i першая (не)канферэнцыя для настаўнiкаў EdCamp Belarus.
Нашыя партнэры
Яны дапамагаюць здзейснiцца нашым праектам
Жадаеце падтрымаць нас цi стаць партнэрам?
Напiшыце нам
Прэса пра нас
Наша каманда
Мiнскi хаб аб'ядноўвае маладых прафесiяналаў з розных сфер: бiзнеса, IT, мiжнародных зносiнаў, журналiстыкi, аховы правоў чалавека, адукацыi i iншых. Унiкальны набор кампетэнцый i шырокая экспертыза дазваляе нам работаць з самымi рознымi праектамi.
Табе ад 18 да 30 гадоў, ты - лiдер i эксперт у сваёй галiне, падтрымлiваеш мiсiю i кащтоўнасцi хаба, гатовы акыўна ўдзельнiчаць у нашых праектах альбо развiваць уласныя iнiцыятывы, будуючы лепшае будучае для меснай супольнасцi?

Далучайся да нас!
Сачы за нашымi праектамi, анонсамi i найбольш важнымi падзеямi ў жыццi хаба i меснай супольнасцi праз нашы сацыяльныя сеткi.
Made on
Tilda